• 6 °C
    Погода в Бресте
  • 1.9968
    Курс валюты в Бресте
    USD1.9968
    EURO2.3635
    100 RUB3.4153

Лічбы ўражваюць: як жывуць нашы суседзі ў Еўрасаюзе

169 10.11.2017

Выступ эканаміста Сяргея Чалага падчас праграмы «Еўрашкола». Фота: Вадзiм ЯКУБЁНАК. Источник: http://www.b-g.by

Што дало нашым суседзям, Польшчы і краінам Балтыі, знаходжанне ў Еўрасаюзе, чаму туды імкнуцца іншыя дзяржавы?

Гэтае і іншыя пытанні разглядаліся падчас сустрэчы ў Брэсце 5 лістапада, якую арганізаваў рух «За Свабоду» у рамках праграмы «Еўрашкола». Расказвае адзін з лектараў, палітолаг-міжнароднік Андрэй Фёдараў.

Палітолаг-міжнароднік Андрэй Фёдараў. Фота: Вадзiм ЯКУБЁНАК

Краіны Балтыі і Польшча ўступілі ў Еўрасаюз (ЕС) у 2004 годзе. За гэты час перазагрузка ў гэтых краінах закранула практычна ўсе сферы жыцця.

Быў пачаткова ўсталяваны дэмакратычны лад. Гэта, можа, не заўсёды добра, як мы зараз можам бачыць на прыкладзе той жа Польшчы: там прыходзяць да ўлады дэмакратычным шляхам не самыя дэмакратычныя кіраўнікі. Ну тым не менш ніхто не кажа, што яны прыйшлі з парушэннямі.

Яшчэ адзін лектар, эканаміст Сяргей Чалы, расказвае, ці прыдуць еўрапейскія інвестыціі ў Беларусь

Рэформы істотна перакраілі сістэму правасуддзя, органы правапарадку і службы бяспекі. Адбыўся пераход ад палітычна залежнага правасуддзя да сумленнага судаводства. Выбудавана сістэма прававая і кіраўнічая, якая дазволіла стварыць сапраўдны вольны рынак і сумленныя ўмовы для канкурэнцыі. Прычым змены тычыліся ўсіх сфераў грамадства — ад рыбалоўства да рэгіянальнай палітыкі.

Стала прасцей пачаць бізнэс. Спрасціўся доступ да датацый ЕС. Вырасла падтрымка фермераў, якія ў Польшчы напачатку былі супраць далучэння краіны да ЕС.

Узровень прыбыткаў і пенсій вырас, хоць ён яшчэ застаецца больш нізкім, чым у Старой Еўропе. Знізілася беспрацоўе. Адбываецца павелічэнне экспарту, асабліва прыкметны яго рост у высокатэхналагічных галінах прамысловасці.

Насуперак усім перашкодам за апошнія 10 гадоў сярэдні ВУП на душу насельніцтва у ЕС вырас у паўтары разы — з €13 тыс. да больш чым €19 тыс. У Беларусі ён складае $5 тыс.

Самае галоўнае — адбыўся істотны эканамічны рост, з-за чаго значна павысіўся ўзровень жыцця.

Адзін з аргументаў праціўнікаў ЕС з нашага боку — вельмі высокі кошт камунальных паслуг. Гэта насамрэч так. Але паглядзім на лічбы астатку сярэднемесячнага прыбытку пасля вылічэння сярэдняга кошту камунальных паслуг.

А што Беларусь?

Практыка паказвае, што, якімі б рэдкімі, кароткатэрміновымі ні былі паляпшэнні адносінаў паміж Беларуссю і Захадам, усе яны адбываліся ў тыя перыяды, калі наступалі непаразуменні Беларусі ў адносінах з Масквой.

Некалькі гадоў таму, падчас апошняга пахаладання, я меркаваў, што беларускі рэжым мае тры прынцыповыя лініі паводзін.

Першае — пагадзіцца на фактычную інкарпарацыю з Масквой, адмовіцца ад кампрамісаў і дыялогу з ЕС, прыняць большасць умоваў Расіі, такіх як стварэнне адзінай мытнай тэррыторыі, уніфікацыя тарыфнай і нетарыфнай палітыкі, увядзенне расійскага рубля ў якасці адзінага плацёжнага сродку і г. д. Зразумела, што для Лукашэнкі гэта было непрымальна — фактычна ён губляў самастойнасць.

На сённяшні день членамі ЕС з’яўляюцца 28 краін. Велікабрытанія пачала працэдуру выхаду з ЕС. Статус кандыдата ў члены ЕС афіцыйна маюць Турцыя (з 1987 г.), Македонія (з 2004), Чарнагорыя (з 2008), Албанія (2009), Сербія (2009). Імкнуцца ўступіць Боснія і Герцагавіна, Малдова, Украіна і Грузія.

Другі варыянт — пайсці на самаізаляцыю. Пайсці на канфрантацыю з ЕС, пачаўшы новы, яшчэ больш моцны ціск на грамадзянскую супольнасць, але ў той жа час адмовіцца ад стварэння Мытнага звязу з Расіяй і эканамічнай прасторы з ёй. Тады таксама былі відавочныя візавыя абмежаванні, павышэнні коштаў на энергарэсурсы, скарачэнне расійскага рынку. Карацей кажучы, зразумела, гэта быў таксама непрымальны варыянт.

Нарэшце, трэці — увесці кіруемую дэмакратыю, вызваліць палітзняволеных, ажыццявіць мяккую лібералізацыю, трохі пашырыць магчымасці для незалежных СМІ і структур грамадзянскай супольнасці. Правесці парламенцкія выбары па прапарцыянальна мажарытарнай сістэме і дапусціць у Палату прадстаўнікоў некалькі прадстаўнікоў з так званай канструктыўнай апазіцыі. Ажыццявіць кропкавую прыватызацыю, пачаць супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі і аднавіць перагаворны працэс з ЕС. Вы бачыце, што практычна па гэтаму шляху беларускія ўлады і пайшлі, за выключэннем, напрыклад, змены выбарчага заканадаўства. Але мне здаецца, што да гэтага шляху падштурхнула менавіта расійская агрэсія супраць Украіны.

З фармальнага пункту гледжання адносіны з Еўропай нібыта нармалізаваліся: амаль усе санкцыі адмененыя, па некаторых пытаннях, як, напрыклад, па візах, вядзецца дыялог. Беларускае знешнепалітычнае ведамства з усіх сіл імкнецца прадэманстраваць, што ўсё ў нас добра. Але насамрэч такі стан справаў наўрад ці можна назваць нармальным. Істотных зрухаў ні ў эканамічным, ні ў палітычным, ні ў культурным супрацоўніцтве няма. Не развіваецца дамоўная база. Абодва бакі не давяраюць адзін аднаму, і ёсць уражанне, што пры невялікім разыходжанні поглядаў становішча можа вельмі хутка вярнуцца да канфрантацыі.

Хутчэй за ўсё, зараз мы маем перыяд найлепшых адносінаў з ЕС за ўвесь час іх развіцця, але далейшае паляпшэнне мне падаецца вельмі малаверагодным.

Фота: Вадзім ЯКУБЁНАК

Комментарии

Добавить комментарий

Адрес вашего почтового ящика не будет виден остальным. Обязательные поля помечены *. На сайте действует премодерация. Это значит, что ваш комментарий будет опубликован только после проверки его модератором. Ваше сообщение будет опубликовано, если оно не нарушает правила. Узнать условия