Юбілей нястомнага працаўніка навукі адзначаецца 8 сакавіка

№9 (689) 26 февраля - 3 марта 2016    Автор: прафесар Міхаіл СТРАЛЕЦ

Іван Іванавіч Сінчук

Іван Іванавіч Сінчук

8 сакавіка 2016 года будуць адзначацца 60-я ўгодкі Івана Іванавіча Сінчука. Гэта ўзор навукоўцы ў галіне грамадскіх навук. Без малага 40 год ён аддаў навуцы. 

За гэты час былі зроблены меўшыя шырокі рэзананс адкрыцці пры даследаванні гісторыі грашовага абарачэнння, сфармуляваны і пераканаўча абгрунтаваны прынцыпова новыя канцэпцыі ў галіне археалогіі, анамастыкі, баністыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, геральдыкі, мастацтвазнаўства. Усё гэта адлюстравана ў 460 публікацыях агульным аб’ёмам 215 друкаваных аркушаў.

Івана Сінчук праводзіў архiтэктурна-археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Мазыра, Магiлёва, Мінска, Быхава, Нясвiжа, Кобрына, Ленбарка, паселішча Яўгенен Калінінградскай вобласці. Прымаў удзел у археалагічных працах у Гродна, Мсціславе, Мінску, Навагрудку, Вільнюсе, Тракае, Калінінградзе, Пскове, Ноўгарадзе. Прыцягнуў для даследчыцкага працэса эксклюзіўныя дакументы і матэрыялы, якія маюцца ў 60 музеях. Уражвае краінавая геаграфія гэтых музеяў: Аўстрыя, Беларусь, Венгрыя, Чэхія, Германія, Францыя, Галландыя, Бельгія, Венгрыя, Славакия, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Расія, Україна. Даволі значная частка крынічнай базы даследчыцкага працэсу юбіляра ўведзена ў навуковае абарачэнне дзякуючы напружанай працы ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі. Юбіляр адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях. Беларускі гісторык Іван Сінчук першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя XVII - XIX стагоддзямі. Гэтай выявай былі напісаныя скорапісам надрадковыя літары «р» і «у».

Ён упэўненна лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Гэтыя артыкулы вельмі патрэбныя ў плане прапаганды грамадазнаўчых ведаў сярод насельніцтва. Здзіўляе здольнасць аўтара данесці да шырокага чытача лаканічнае і ў той жа час строга навуковае тлумачэнне з’яў і працэсаў, напісанае даступнай мовай.

Працаваў у розных навуковых і адукацыйных установах. У 1985 - 1991 гг. - вядучы археолог навукова-даследчага iнстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1995 - 1998 гг. выкладаў у Беларускім універсітэце культуры. У 2008 - 2014 гг. - вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У кожнай з пералічаных устаноў трымаў планку па колькасным і якасным параметрах навуковай дзейнасці. Не могуць не ўзрушваць у станоўчым сэнсе аператыўнасць, скрупулёзнасць, найвышэйшая адказнасць, калі герой нарыса перадаваў па вопісу сотні адзінак археалагічных знаходак 1980 - 1990 гг. археолагаў НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя» з розных гарадоў Беларусі для экспазіцыі ў замкавым комплексе «Мір», здзяйсняў разборку па матэрыялу, категорыях і тыпах археалагічных знаходак з раскопак Мірскага замка 1980-1990 гг. некалькіх дзесяткаў тысяч адзінак археалагічных знаходак з раскопак Мірскага замка 1980- 1990 гг. і перадачу іх у Мірскі замак, рабіў атрыбуцыю мастацкага метала з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.

Іван Іванавіч мае прызнанне далёка за межамі бацькаўшчыны. Паспявае ён перакладаць і працы замежных калегаў. Сярод айчынных грамадазнаўцаў мала хто можа параўнацца з гэтым чалавекам па індэксу цытуемасці ў далёкім замежжы. Ён член расiйскай асацыяцыi «Гiсторыя i кампьютэр», міжнароднай Асацыяцыi нумізматаў Балтыі.

Другие статьи рубрики "Общество"

Брестчанин отказался оплачивать услугу по вывозу твердых бытовых отходов, которой он не пользуется

Что мешает Бресту стать велосипедным городом

Большинство наблюдателей на выборах - представители БРСМ

Только за канцелярские товары для школяров родители платят на 50-60 рублей больше, чем в прошлом году

Агитационная кампания в Бресте проходит почти незаметно

Помогите Владу вернуться домой!

Борис Фаерштейн - Человек с большой буквы

Вводятся субсидии для оплаты за ЖКУ

Новый закон о занятости населения затянет гайки в отношении безработных еще туже

Брестчанин, который создал сайт по обмену местами в садиках, готовится к расширению

Курсы валют

Курсы валют Нац.Банка РБ / Смотреть еще

Курсы валют  29.08.16   30.08.16
EUR1 Евро2,20222,1897
USD1 Доллар США1,95111,9574
RUB100 Российских рублей3,01563,0091
подробнее