Региональный еженедельник для всей семьи Последние комментарии

Як Беларусь сустракае Год кнігі

№3 (475) 20-26 января    Автор: Вікторыя ПРАКАПОВІЧ «Тут і цяпер»

Як Беларусь сустракае Год кнігі

Як Беларусь сустракае Год кнігі

Міні-досвед выдання «Тут і цяпер» паказаў — цікавых і вартых чытання ды перачытвання кніг пра Беларусь як для саміх беларусаў, так і для гасцей з іншаземных абласцей катастрафічна не хапае.

ПОМПА БУДЗЕ, А ВОСЬ АСТАТНЯЕ...

Як вядома, бягучы год афіцыйна абвешчаны ў Беларусі Годам кнігі. У самай сціслай расшыфроўцы гэта значыць, што з помпай будуць адзначаны ўсе магчымыя юбілеі класікаў, пройдзе мноства кніжных выстаў, члены афіцыйнага Саюза пісьменнікаў пачасцяцца ў глыбінку на сустрэчы з чытачамі, асабліва "заслужаным" дадуць чарговыя прэміі.

А вось што перападзе радавым чытачам і тым замежнікам, якія хочуць даведацца пра нашу Айчыну больш?

Мы вырашылі здзейсніць адмысловы рэйд па сталічных кнігарнях. Ён пакінуў, мякка кажучы, ніякаватае ўражанне. Нават у цэнтральнай кніжнай краме на цэнтральным праспекце Мінска літаратуры беларускім аўтарам, на беларускай мове або проста пра Беларусь адведзены сціплы закутак, сумешчаны з сувенірным аддзелам. Калі, безумоўна, не адносіць да беларускай літаратуры такую паліграфічную прадукцыю, як насценныя календары з выявамі Мінска з розных ракурсаў і маляўнічымі краявідамі краіны, зборнікі правілаў дарожнага руху і шматлікія даведнікі, карты ды атласы, сярод якіх, напрыклад, знаходка для шпіёна — карта распрацоўкі карысных выкапняў у Беларусі.

Хлусіць не будзем — выбраць у падарунак сябру-турысту тут ёсць што: ад недарагіх сімпатычных беларуска- і англамоўных паштовачак (7—15 тысяч рублёў) да шыкоўнага — у скураной вокладцы з золатам — альбома "Скарбы Беларусі" (350 тысяч рублёў) або выдатнага па якасці і выкананні альбома "Чарнобыль" (240 тысяч рублёў). Багата фотаальбомаў на розныя густы: прырода, помнікі архітэктуры, палацы і храмы, гарады і людзі... Хапае таксама агітацыйна-прапагандысцкіх шэдэўраў кшталту "Рэспубліка Беларусь. Час дзеянняў і пераўтварэнняў" і "Мы дзеці твае, Беларусь".

А вось мастацкія выданні класікаў і сучаснікаў занялі добра калі два стэлажы і не вытрымліваюць канкурэнцыі не тое што з маляўнічай "сувеніркай", а і са зборнікамі фэнтэзі ды жаночымі дэтэктывамі. Не дзіўна, што найчасцей у гэтым аддзеле пакупнікі запытваюць... драўляныя і металічныя сувеніры-магніцікі з сімволікай беларускіх гарадоў.

За гадзіну, праведзеную ў кнігарні, толькі двое наведвальнікаў замовілі "аповесці Караткевіча на беларускай мове" і "які-небудзь альбом".

Такую ж карціну можна ўбачыць і ў іншых буйных кнігарнях — большасць стэндаў беларускіх выдавецтваў выглядаюць экскурсіяй у савецкія часы, кнігі сучаснікаў губляюцца на фоне кідкіх вокладак Уліцкай, Пялевіна, Муракамі, а ў аддзелах для турыстаў наведвальніка "дабіваюць" залачоныя абрэзы бясконцых фотаальбомаў "Мая Любаншчына", "Зямля сілы. Белавежская пушча" ды выявы дзяржаўнага герба "з гіБсу пад пазалоту".

Складваецца ўстойлівае адчуванне, што ў Год кнігі чытаць нам і няма чаго...

Чытай далей: http://www.svabodaby.net/by/145/culture/1212

Другие статьи рубрики "Культура"

Огуречный рок-н-ролл для белорусских «Дожинок»

Антон ШЕМЕТ: «Возвращение исторической памяти наполняет жизнь неожиданными размышлениями»

В выходные в Парке им. 1 Мая обещают фокусы

Тим Бёртон: «Все мои фильмы - мои отвратительные дети»

Брест, кинотеатр: «Мрачные тени»

Спецпроекты "БГ"

Титульный лист печатного издания «Брестская газета»

Брестская афишаАфиша кинотеатров, театров города Бреста

ВакансииВакансии на 15 мая 2012 года

Справочное бюроАвтобусы, маршрутки, поезда

Архив PDF версий издания