Региональный еженедельник для всей семьи Последние комментарии

Грунвальдская бітва

№28 (395) 9-15 июля 2010    Автор: г. Брэст Сяргей КАЦЭВІЧ

600-годдзю Грунвальдскай бітвы прысвячаецца

Быў тысяча чатырыста дзевяты год…

Марозны снежань шмат прынёс прыгод,

У тым ліку - лёс славян нарэшце

Быў вызначаны ў горадзе Бярэсце.

 

Князь Вітаўт і кароль Ягайла стрэлісь тут

Прадумаць, як пазбавіцца варожых пут,

І бітвы той стратэгію і тактыку

Знайшлі і ўвасобілі затым у практыку.

 

Пад Грунвальдам ворага стрэлі яны -

Літоўскага княства і Польшчы сыны.

Русічы, маларосы, палякі, літвіны

Змагаліся за гонар і свой, і краіны.

 

Тэўтонцы ў вялікіх двух «катлах»

Былі разбіты імі ў пух і прах,

Яны тэўтонцам «абламалі рогі»,

Бліскучай дасягнулі перамогі.

 

Пасля чаго славянам аж стагоддзяў пяць

Не давялося з крыжакамі ваяваць.

І між сабой жылі яны ў добрай згодзе,

І дбалі ваяводы аб сваім народзе.

 

У шэрагу важных і значных падзей,

Што лёс вырашалі мільёны людзей,

На месцы пачэсным заўжды застанецца

Тая, што Грунвальдскай бітвай завецца.

Daring

Дзякуй аўтару за верш! Грунвальдская бітва - знакавая падзея ў нашай гісторыі. Яна з'явілася цяжкім выпрабаваннем для беларускага і іншых этнасаў. Спадзяюся, што мы захаваем памяць аб слаўнай перамозе ў Грунвальдскай бітве, здабытай нашымі продкамі.

14/07 2010, 20:40

Спецпроекты "БГ"

Титульный лист печатного издания «Брестская газета»

Брестская афишаАфиша кинотеатров, театров города Бреста

РаботаВакансии

Справочное бюроАвтобусы, маршрутки, поезда

Архив PDF версий издания