Дзмітрый Завадскі: 10 год невядомасці
№27 (394) 2-8 июля 2010 Автор: Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
Дмитрий Завадский
Сёння, 7 ліпеня, спаўняецца 10 год з таго дня, калі ў аэрапорце "Мінск-2" знік наш калега, тэлеаператар Дзмітры Завадскі. З таго часу і да сёння мы не ведаем, дзе ён і што з ім здарылася.
Знікненне Дзмітрыя – незагойная рана ў гісторыі сучаснай беларускай журналістыкі. Наш агульны боль і смутак.
Дзесяць год як з намі няма маладога, таленавітага, працаздольнага калегі. Дзесяць год цішыні і невядомасці. Дзесяць год як мы не ведаем, куды несці кветкі і дзе запальваць свечкі.
Але мы памятаем, бо ведаем, што гэта сорам – забыцца! Мы верым, што прыйдзе час, калі людзі даведаюцца праўду аб тым, што адбылося 7 ліпеня 2000 года ў аэрапорце «Мінск-2».
Даведка
Дзмітрый Завадскі нарадзіўся 28 жніўня 1972 года.
З 1994 па 1997 гг. быў асабістым аператарам Аляксандра Лукашэнкі.
Са студзеня 1997 г. працаваў аператарам Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ).
Вясной 1997 г. быў арыштаваны разам з журналістам ОРТ Паўлам Шараметам і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы (падчас здымкаў рэпартажу пра яе празрыстаць) і ўмоўна асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі.
З кастрычніка 1999 па травень 2000 працаваў у Чачні, дзе разам з Паўлам Шараметам здымаў для ОРТ фільм «Чачэнскі дзённік».
7 ліпеня 2000 г. знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Мінск-2».
В Мой Мир
Уважаемые читатели!
На сайте действует премодерация. Это значит, что ваш комментарий будет опубликован только после проверки его модератором. Ваше сообщение будет опубликовано, если оно не содержит:
- ненормативной лексики
- личных оскорблений или негативных высказываний в адрес других посетителей форума или иных лиц
- ссылок на определенные страницы в интернете
- рекламы товаров или услуг, адресов или телефонов и т.п.
- призывы к насилию
Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать комментарии без объяснения причин.
Администрация сайта не несет ответственности за содержание комментариев. Мнение автора комментария может не совпадать с мнением редакции.
Другие статьи рубрики "Общество"
В Беларуси паспорта будут выдавать с 14 лет
Суд считает увольнение законным. Уволенный с решением не согласен
Дольщики «обликовской» многоэтажки на Гребном сменили председателя ЖСПК
Ученые Брестчины обсудили с губернатором проблемы университетского сообщества
Этот День Победы: Шествие. Крепость. Митинг